Text copied!
Bibles in Belarusian

3 ЦАРСТВАЎ 2:9-21 in Belarusian

Help us?

3 ЦАРСТВАЎ 2:9-21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

9 А ты не пакінь яго без пакараньня, бо ты чалавек мудры і ведаеш, што табе зрабіць зь ім, каб зьвесьці сівізну яго ў крыві ў апраметную.
10 І спачыў Давід з бацькамі сваімі і пахаваны быў у горадзе Давідавым.
11 Часу валадараньня Давіда над Ізраілем было сорак гадоў: у Хэўроне цараваў ён сем гадоў і трыццаць тры гады цараваў у Ерусаліме.
12 І сеў Саламон на троне Давіда, бацькі свайго, і валадараньне ягонае было вельмі моцнае.
13 І прыйшоў Аданія, сын Агіты, да Вірсавіі, маці Саламона. Яна сказала: ці зь мірам прыход твой? І сказаў ён: зь мірам.
14 І сказаў ён: у мяне ёсьць слова да цябе. Яна сказала: кажы.
15 І сказаў ён: ты ведаеш, што царства належала мне, і ўвесь Ізраіль зьвяртаў да мяне вочы свае, як на будучага цара; але царства адышло ад мяне і дасталася брату майму, бо ад Госпада было гэта яму;
16 цяпер я прашу ў цябе аднаго, не адмові мне. Яна сказала яму: кажы.
17 І сказаў ён: прашу цябе, пагавары з царом Саламонам, бо ён не адмовіць табе, каб ён даў мне Авісагу Сунаміцянку за жонку.
18 І сказала Вірсавія: добра, я пагавару з царом пра цябе.
19 І ўвайшла Вірсавія да цара Саламона сказаць яму пра Аданію. Цар устаў перад ёю і пакланіўся ёй і сеў на троне сваім. Паставілі трон і для маці цара, і яна села праваруч ад яго
20 і сказала: я маю да цябе адну невялікую просьбу, не адмові мне. І сказаў ёй цар: прасі, маці мая; я не адмоўлю табе.
21 І сказала яна: дай Авісагу Сунаміцянку Аданію, брату твайму, за жонку.
3 ЦАРСТВАЎ 2 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)