Text copied!
Bibles in Belarusian

3 ЦАРСТВАЎ 2:7-14 in Belarusian

Help us?

3 ЦАРСТВАЎ 2:7-14 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

7 А сынам Вэрзэлія Галаадыцяніна зрабі ласку, каб яны былі сярод едакоў твайго стала, бо яны прыйшлі да мяне, калі я ўцякаў ад Авэсалома, брата твайго.
8 Вось яшчэ ў цябе Сэмэй, сын Геры Веньямініцяніна з Бахурыма: ён ліхасловіў мяне цяжкім ліхаслоўем, калі я ішоў у Маханаім; але ён выйшаў насустрач мне каля Ярдана, і я прысягнуў яму Госпадам, кажучы: я не заб'ю цябе мечам.
9 А ты не пакінь яго без пакараньня, бо ты чалавек мудры і ведаеш, што табе зрабіць зь ім, каб зьвесьці сівізну яго ў крыві ў апраметную.
10 І спачыў Давід з бацькамі сваімі і пахаваны быў у горадзе Давідавым.
11 Часу валадараньня Давіда над Ізраілем было сорак гадоў: у Хэўроне цараваў ён сем гадоў і трыццаць тры гады цараваў у Ерусаліме.
12 І сеў Саламон на троне Давіда, бацькі свайго, і валадараньне ягонае было вельмі моцнае.
13 І прыйшоў Аданія, сын Агіты, да Вірсавіі, маці Саламона. Яна сказала: ці зь мірам прыход твой? І сказаў ён: зь мірам.
14 І сказаў ён: у мяне ёсьць слова да цябе. Яна сказала: кажы.
3 ЦАРСТВАЎ 2 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)