Text copied!
Bibles in Belarusian

3 ЦАРСТВАЎ 18:36-46 in Belarusian

Help us?

3 ЦАРСТВАЎ 18:36-46 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

36 У час ахвярапрынашэньня вечаровай ахвяры падышоў Ільля прарок - і сказаў: Госпадзе Божа Абрагамаў, Ісаакаў і Ізраілеў! Хай спазнаюць у гэты дзень, што Ты адзін Бог у Ізраілі, і што я раб Твой і зрабіў усё паводле слова Твайго.
37 Пачуй мяне, Госпадзе, пачуй мяне! Хай спазнае народ гэты, што Ты, Госпадзе, Бог, і Ты павернеш сэрца іхняе да Цябе.
38 І апаў агонь Гасподні і зжэр цэласпаленьне і дровы, і камяні і пыл, і паглынуў ваду, якая ў рове.
39 Убачыўшы гэта, увесь народ упаў на аблічча сваё і сказаў: Гасподзь ёсьць Бог, Гасподзь ёсьць Бог!
40 І сказаў ім Ільля: схапеце прарокаў Ваалавых, каб ніводзін зь іх не схаваўся. І схапілі іх, і завёў іх Ільля да патока Кісона і закалоў іх там.
41 І сказаў Ільля Ахаву: ідзі, еж і пі, бо чуцен шум дажджу.
42 І пайшоў Ахаў есьці і піць, а Ільля ўзышоў на верх Карміла і нахіліўся да зямлі, і паклаў аблічча сваё паміж каленяў сваіх,
43 і сказаў хлопцу свайму: ідзі, паглядзі да мора. Той пайшоў і паглядзеў, і сказаў: нічога няма, і Ён сказаў: рабі гэта далей да сямі разоў.
44 На сёмы раз той сказаў: вось, невялікае воблака падымаецца ад мора, велічынёю ў далоню чалавечую. Ён сказаў: ідзі, скажы Ахаву: запрагай і едзь, каб не застаў цябе дождж.
45 Між тым неба спахмурнела ад хмар і ад ветру, і пайшоў вялікі дождж. А Ахаў сеў у калясьніцу, і паехаў у Ізрэель.
46 І была на Ільлі рука Гасподняя. Ён аперазаў сьцёгны свае і бег перад Ахавам да самага Ізрэеля.
3 ЦАРСТВАЎ 18 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)