Text copied!
Bibles in Belarusian

2 ЛЕТАПІСАЎ 19:5-11 in Belarusian

Help us?

2 ЛЕТАПІСАЎ 19:5-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

5 І паставіў судзьдзяў на зямлі па ўсіх умацаваных гарадах Юдэі, у кожным горадзе,
6 і сказаў судзьдзям: глядзеце, што вы робіце, вы чыніце ня суд чалавечы, а суд Госпада; і Ён з вамі ў справе суду.
7 Дык вось, хай будзе страх Гасподні на вас: дзейце абачліва, бо няма ў Госпада Бога нашага няпраўды, ні ўвагі на асобы, ні хабарніцтва.
8 І ў Ерусаліме прыставіў Ёсафат зь лявітаў і сьвятароў і ўзначальцаў пакаленьняў у Ізраіля да суду Гасподняга і да цяжбінаў. І вярнуліся ў Ерусалім.
9 І даў ім загад, кажучы: так дзейце ў страху Гасподнім, зь вернасьцю і з чыстым сэрцам:
10 ва ўсякай справе спрэчнай, якая паступіць да вас ад братоў вашых, што жывуць у гарадах сваіх, ці пра праліваньне крыві, ці пра закон запаведзі, пастановы і абрады, настаўляйце іх, каб яны не правініліся прад Госпадам і ня было б гневу Ягонага на вас і на братоў вашых; так дзейнічайце, - і вы не зграшыце.
11 І вось Амарыя першасьвятар над вамі ва ўсякай дзеі Гасподняй, а Зэвадыя, сын Ісмаілаў, князь дома Юдавага, у кожнай дзеі цара, і наглядчыкі лявіты перад вамі. Будзьце цьвёрдыя і дзейце, і будзе Гасподзь з добрым.
2 ЛЕТАПІСАЎ 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)