Text copied!
Bibles in Belarusian

ІСУСА 5:10-14 in Belarusian

Help us?

ІСУСА 5:10-14 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

10 І стаялі сыны Ізраілевыя табарам у Галгале і ўчынілі Пасху ў чатырнаццаты дзень месяца ўвечары на раўнінах Ерыхонскіх;
11 і на другі дзень Пасхі пачалі есьці з пладоў зямлі гэтай, праснакі і сушаныя зярняты ў самы той дзень;
12 а манна перастала падаць на другі дзень пасьля таго, як яны пачалі есьці плады зямлі, і ня было болей манны ў сыноў Ізраілевых, а яны елі ў той год плады зямлі Ханаанскай.
13 Ісус, будучы паблізу Ерыхона, зірнуў і бачыць, і вось стаіць перад ім чалавек, і ў руцэ ў яго аголены меч. Ісус падышоў да яго і сказаў яму: ці наш ты, ці зь непрыяцеляў нашых?
14 Ён сказаў: не, я правадыр войска Гасподняга, цяпер прыйшоў. Ісус упаў тварам сваім на зямлю і пакланіўся і сказаў яму: што гаспадар мой скажа рабу свайму?
ІСУСА 5 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)