32 ад племя Нэфталімавага горад сховішча забойцам, Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, Хамот-Дор і прадмесьці яго, Картан і прадмесьці яго: тры гарады.
33 Усіх гарадоў сынам Гірсонавым, паводле родаў іхніх, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх.
34 Родам сыноў Мэрарыных, астатнім лявітам: ад племя Завулонавага Ёкнэам і прадмесьці яго, Карту і прадмесьці яе,
35 Дымну і прадмесьці яе, Нагалал і прадмесьці яго: чатыры гарады;
36 ад племя Рувімавага Бэцэр і прадмесьці яго, Яаца і прадмесьці яе,
37 Кедэмот і прадмесьці яго, Мэфаат і прадмесьці яго: чатыры гарады;
38 ад племя Гадавага: гарады сховішчы забойцаў - Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, Маханаім і прадмесьці яго,
39 Эсэвон і прадмесьці яго, Язэр і прадмесьці яго: усіх гарадоў чатыры,
40 Усіх гарадоў сынам Мэрарыным паводле родаў іхніх, астатнім родам лявіцкім, паводле жэрабя дасталася дванаццаць гарадоў.
41 Усіх гарадоў лявіцкіх сярод валоданьняў сыноў Ізраілевых было сорак восем гарадоў з прадмесьцямі іх.
42 Пры гарадах гэтых былі каля кожнага горада прадмесьці вакол яго: так было пры ўсіх гарадах гэтых.