Text copied!
Bibles in Belarusian

ІСУСА 21:26-44 in Belarusian

Help us?

ІСУСА 21:26-44 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

26 Усіх гарадоў з прадмесьцямі іх пастатнім родам сыноў Каатавых дзесяць.
27 А сынам Гірсонавым, з родаў лявіцкіх: ад палавіны племя Манасіінага горад сховішча забойцам, Галан у Васане і прадмесьці яго, і Бээштэру і прадмесьці яе: два гарады;
28 ад племя Ісахаравага: Кішыён і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,
29 Ярмут і прадмесьці яго, Эн-Ганім і прадмесьці яго: чатыры гарады;
30 ад племя Асіравага: Мішал і прадмесьці яго, Аўдон і прадмесьці яго,
31 Хэлкат і прадмесьці яго, Рэхаў і прадмесьці яго: чатыры гарады;
32 ад племя Нэфталімавага горад сховішча забойцам, Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, Хамот-Дор і прадмесьці яго, Картан і прадмесьці яго: тры гарады.
33 Усіх гарадоў сынам Гірсонавым, паводле родаў іхніх, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх.
34 Родам сыноў Мэрарыных, астатнім лявітам: ад племя Завулонавага Ёкнэам і прадмесьці яго, Карту і прадмесьці яе,
35 Дымну і прадмесьці яе, Нагалал і прадмесьці яго: чатыры гарады;
36 ад племя Рувімавага Бэцэр і прадмесьці яго, Яаца і прадмесьці яе,
37 Кедэмот і прадмесьці яго, Мэфаат і прадмесьці яго: чатыры гарады;
38 ад племя Гадавага: гарады сховішчы забойцаў - Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, Маханаім і прадмесьці яго,
39 Эсэвон і прадмесьці яго, Язэр і прадмесьці яго: усіх гарадоў чатыры,
40 Усіх гарадоў сынам Мэрарыным паводле родаў іхніх, астатнім родам лявіцкім, паводле жэрабя дасталася дванаццаць гарадоў.
41 Усіх гарадоў лявіцкіх сярод валоданьняў сыноў Ізраілевых было сорак восем гарадоў з прадмесьцямі іх.
42 Пры гарадах гэтых былі каля кожнага горада прадмесьці вакол яго: так было пры ўсіх гарадах гэтых.
43 Такім чынам аддаў Гасподзь Ізраілю ўсю зямлю, якую даць прысягаўся бацькам іхнім, і яны атрымалі яе ў спадчыну і пасяліліся на ёй.
44 І даў ім Гасподзь спакой з усіх бакоў, як прысягаўся бацькам іхнім, і ніхто з усіх ворагаў іхніх ня ўстояў супроць іх; усіх ворагаў іхніх аддаў Гасподзь у рукі ім.
ІСУСА 21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)