Text copied!
Bibles in Belarusian

ІСУСА 21:19-34 in Belarusian

Help us?

ІСУСА 21:19-34 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

19 Усіх гарадоў сынам Ааронавым, сьвятарам, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх.
20 І родам сыноў Каатавых, лявітаў, астатнім з сыноў Каатавых, паводле жэрабя іхняга, дасталіся гарады ад племя Яфрэмавага;
21 далі ім горад сховішча забойцаў, Сіхем і прадмесьці яго, на гары Яфрэмавай, Газэр і прадмесьці яго;
22 Кіўцаім і прадмесьці яго, Бэт-Арон і прадмесьці яго: чатыры гарады;
23 ад племя Данавага: Элтэке і прадмесьці яго, Гівэтон і прадмесьці яго,
24 Аялон і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: чатыры гарады;
25 ад палавіны племя Манасіінага: Фаанах і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: два гарады.
26 Усіх гарадоў з прадмесьцямі іх пастатнім родам сыноў Каатавых дзесяць.
27 А сынам Гірсонавым, з родаў лявіцкіх: ад палавіны племя Манасіінага горад сховішча забойцам, Галан у Васане і прадмесьці яго, і Бээштэру і прадмесьці яе: два гарады;
28 ад племя Ісахаравага: Кішыён і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго,
29 Ярмут і прадмесьці яго, Эн-Ганім і прадмесьці яго: чатыры гарады;
30 ад племя Асіравага: Мішал і прадмесьці яго, Аўдон і прадмесьці яго,
31 Хэлкат і прадмесьці яго, Рэхаў і прадмесьці яго: чатыры гарады;
32 ад племя Нэфталімавага горад сховішча забойцам, Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, Хамот-Дор і прадмесьці яго, Картан і прадмесьці яго: тры гарады.
33 Усіх гарадоў сынам Гірсонавым, паводле родаў іхніх, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх.
34 Родам сыноў Мэрарыных, астатнім лявітам: ад племя Завулонавага Ёкнэам і прадмесьці яго, Карту і прадмесьці яе,
ІСУСА 21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)