Text copied!
Bibles in Belarusian

ІСУСА 19:6-32 in Belarusian

Help us?

ІСУСА 19:6-32 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

6 Бэт-Леваот і Шарухен: трынаццаць гарадоў зь іх сёламі,
7 Аін, Рымон, Этэр і Ашан: чатыры гарады зь сёламі іх,
8 і ўсе сёлы, якія вакол гарадоў гэтых аж да Ваалат-Бээра, альбо паўднёвай Рамы. Вось надзел племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх.
9 Ад дзялянкі сыноў Юдавых выдзелены надзел племю сыноў Сымонавых. Як што дзялянка сыноў Юдавых была надта вялікая для іх, дык сыны Сымонавыя і атрымалі надзел сярод іхняга надзелу.
10 Трэцяе жэрабя выпала сынам Завулонавым паводле родаў іхніх, і цягнулася мяжа надзелу іхняга да Сарыда;
11 мяжа іх падымаецца да мора і да Маралы і прымыкае да Дабэшэта і прымыкае да патока, які перад Ёкнэамам;
12 ад Сарыда ідзе назад да ўсходняга боку, на ўсход сонца, да мяжы Кіслот-Тавора; адсюль ідзе да Даўрата і падымаецца да Яфіі;
13 адсюль праходзіць на ўсход у Гет-Хэфэр, у Іту-Кацын, і йдзе да Рымона, Мітаара і Нэі;
14 і паварочвае мяжа з поўначы да Ханатона і канчаецца далінаю Іфтах-Эл;
15 далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі.
16 Вось надзел сыноў Завулонавых, паводле іхніх родаў; вось гарады і сёлы іхнія.
17 Чацьвёртае жэрабя выпала Ісахару, сынам Ісахаравым, паводле родаў іхніх;
18 мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм,
19 Хафараім, Шыён і Анахаоат,
20 Равіт, Кішыён і Авец,
21 Рэмэт, Эн-Ганім і Бэт-Пацэц;
22 і прымыкае мяжа да Тавора і Шагацымы і Вэтсаміса, і канчаецца мяжа іхняя каля Ярдана: шаснаццаць гарадоў зь сёламі іх.
23 Вось надзел сыноў племя Ісахаравага паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.
24 Пятае жэрабя выпала племю сыноў Асіравых, паводле родаў іхніх;
25 мяжою іх былі: Хэлкат, Халі, Вэтэн і Ахсаф,
26 Аламэлэх, Амад і Мішал; і прылягае мяжа да Карміла з заходняга боку і да Шыхор-Ліўната;
27 потым ідзе назад на ўсход сонца ў Вэт-Дагон і прылягае да Завулона і да даліны Іфтах-Эл з поўначы, у Бэт-Эмэк і Нэеэл, і йдзе ў Кавула, зь левага боку;
28 далей: Эўрон, Рэхаў, Хамон і Кана, да Сідона вялікага;
29 потым мяжа вяртаецца да Рамы да ўмацаванага горада Тыра, і паварочвае мяжа да Хосы і канчаецца каля мора, у мястэчку Ахзіў;
30 далей: Ума, Афэк і Рэхаў: дваццаць два гарады зь сёламі іх.
31 Вось надзел калена сыноў Асіравых, паводле плямёнаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
32 Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталімавым, сынам Нэфталіма паводле родаў іхніх;
ІСУСА 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)