7 Ісус і зь ім увесь народ, здольны ваяваць, неспадзявана выйшлі на іх да водаў Мэромскіх і напалі на іх.
8 І аддаў іх Гасподзь у рукі Ізраільцянам, і пабілі яны іх, і гналіся за імі да Сідона вялікага і да Місрэфот-Маіма і да даліны Міцфы на ўсход, і перабілі іх, так што нікога зь іх не засталося, хто ацалеў бы.
9 І абышоўся Ісус зь імі так, як сказаў яму Гасподзь: коням іх перарэзаў жылы і калясьніцы іхнія спаліў агнём.
10 Тым самым часам Ісус, вярнуўшыся, узяў Асор і цара яго забіў мечам;
11 і пабілі ўсё, што дыхала, што было ў ім, мечам, пракляўшы: не засталося ніводнай душы; а Асор спаліў ён агнём.
12 І ўсе гарады цароў гэтых і ўсіх цароў іх узяў Ісус і пабіў мечам, пракляўшы іх, як загадаў Майсей, раб Гасподні;
13 зрэшты, усе гарады, што ляжалі на ўзвышшы, не палілі Ізраільцяне, апрача аднаго Асора, які спаліў Ісус.
14 А ўсю здабычу з гарадоў гэтых і быдла разрабавалі сыны Ізраілевыя сабе; а людзей усіх перабілі мечам, так што вынішчылі ўсіх іх: не пакінулі ніводнай душы.
15 Як загадаў Гасподзь Майсею, рабу Свайму, так Майсей наказаў Ісусу, а Ісус так і зрабіў: не адступіўся ад ніводнага слова ва ўсім, што загадаў Гасподзь Майсею.