Text copied!
Bibles in Belarusian

ІСУСА 10:8-24 in Belarusian

Help us?

ІСУСА 10:8-24 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

8 І сказаў Гасподзь Ісусу: ня бойся іх, бо Я аддаў іх у рукі табе: ніхто зь іх ня ўстоіць перад абліччам тваім.
9 І прыйшоў на іх Ісус раптоўна, бо ўсю ноч ішоў ён з Галгала.
10 Гасподзь наслаў на іх разгубленасьць, калі ўбачылі Ізраільцянаў, і яны пабілі іх у Гаваоне моцным разгромам, і гналі іх па дарозе да ўзвышшаў Вэтарона, і білі іх да Азэка і да Македа.
11 А калі яны беглі ад Ізраільцянаў па схіле гары Вэтаронскай, Гасподзь кідаў па іх зь нябёсаў вялікімі камянямі да самага Азэка, і яны гінулі: болей было тых, якія загінулі ад камянёў, чым тых, каго забілі сыны Ізраілевыя мечам.
12 Ісус заклікаў Госпада ў той дзень, у які аддаў Гасподзь Амарэяў у рукі Ізраілю, калі пабіў іх у Гаваоне, і яны былі пабітыя перад абліччам сыноў Ізраілевых, і сказаў перад Ізраільцянамі: стой, сонца, над Гаваонам, і месяц, над далінаю Аялонскаю!
13 І спынілася сонца, і месяц стаяў, пакуль народ помсьціў ворагам сваім. Ці ж ня гэта напісана ў кнізе Справядлівага: стаяла сонца сярод неба і не сьпяшалася на захад амаль цэлы дзень?
14 І ня было такога дня ні раней, ні пасьля таго, у які Гасподзь слухаў бы голас чалавечы. Бо Гасподзь змагаўся за Ізраіля.
15 Потым вярнуўся Ісус і ўвесь Ізраіль зь ім у табар, у Галгале.
16 А тыя пяць цароў уцяклі і схаваліся ў пячоры ў Македзе.
17 Калі Ісусу данесьлі і сказалі: «знайшліся пяць цароў, яны хаваюцца ў пячоры ў Македзе»,
18 Ісус сказаў: «прывалеце вялікія камяні да вусьця пячоры і прыстаўце да яе людзей пільнаваць іх;
19 а вы ня спыняйцеся, а перасьледуйце ворагаў вашых і зьнішчайце заднюю частку войска іхняга і не давайце ім уцячы ў гарады іхнія, бо Гасподзь Бог ваш аддаў іх у рукі вашыя».
20 Пасьля таго як Ісус і сыны Ізраілевыя цалкам пабілі іх вельмі вялікім разгромам, і рэшткі іх паўцякалі ў гарады ўмацаваныя,
21 увесь народ вярнуўся ў табар да Ісуса ў Македзе зь мірам, і ніхто з сыноў Ізраілевых не паварушыў языком сваім.
22 Тады Ісус сказаў: адчынеце вусьце пячоры і выведзіце да мяне зь пячоры пяці цароў тых.
23 Так і зрабілі: вывелі да яго зь пячоры пяці цароў тых: цара Ерусалімскага, цара Хэўронскага, цара Ярмуцкага, цара Ліхіскага і цара Эглонскага.
24 Калі вывелі цароў гэтых да Ісуса, Ісус заклікаў усіх Ізраільцян і сказаў правадырам войска, якія хадзілі зь ім: падыдзеце, наступеце нагамі вашымі на шыі царам гэтым. Яны падышлі і наступілі нагамі сваімі на шыі ім.
ІСУСА 10 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)