20 Калі ж адмовіцеся і будзеце ўпарціцца, дык меч зжарэ вас: бо вусны Гасподнія маўляюць.
21 Як зрабілася блудадзейкаю верная сталіца, поўная правасудзьдзя! Праўда жыла ў ёй, а цяпер забойцы.
22 Срэбра тваё зрабілася шлакам, віно тваё сапсавана вадою.
23 Князі твае - законаадступнікі і пасобнікі злодзеяў; усе яны любяць дарункі і ўгоньваюцца за грашыма; не бароняць сіраты, і гора ўдавы ня абыходзіць ім.
24 Таму кажа Гасподзь, Гасподзь Саваоф, Моцны Ізраілеў: о, Я ўсьцешу Сябе над супраціўцамі Маімі і адпомшчу ворагам Маім!
25 І павярну на цябе руку Маю, і, як лугам, адчышчу зь цябе дамесак, і аддзялю ад цябе ўсё сьвінцовае
26 і пастаўляцьму судзьдзяў табе, як раней, і радцаў, як напачатку; тады будуць казаць пра цябе: «горад праўды, сталіца веры».
27 Сіён уратуецца правасудзьдзем, і навернутыя сыны яго - справядлівасьцю.
28 А ўсім адступнікам і грэшнікам - пагібель, і тыя, што пакінулі Госпада, вынішчацца.
29 Яны будуць пасаромленыя за дубровы, якіх вы так прагнулі, і брыдка ім будзе за сады, якія вам так панадныя.
30 Бо вы будзеце, як дуб, зь якога лісьце апала, і як сад, у якім няма вады.
31 І моцны будзе ашмоцьцем, і дзея ягоная - іскраю; і будуць паліцца разам, - і ніхто не патушыць.