28 Ён ідзе на Аят; праходзіць Мігрон; у Міхмасе складвае запасы свае.
29 Праходзяць цясьніны; у Геве начлег іхні; Рама трасецца; Саўлава Гіва разьбеглася.
30 Галасі голасам тваім, дачка Галімава; хай пачуе цябе Лаіс, гаротны Анатот!
31 Мадмена разьбеглася, жыхары Гевіма пасьпешна ўцякаюць.
32 Яшчэ дзень прастаіць ён у Нове; пагражае рукою сваёю гары Сіёну, пагорку Ерусалімскаму.
33 Вось, Гасподзь, Гасподзь Саваоф, страшнаю сілаю сарве вецьце дрэў, і выбуялыя сьсечаны будуць, выносныя пахілены да зямлі.
34 І пасячэ нетры лесу жалезам, - і Ліван упадзе ад Усемагутнага.