Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 6:46-58 in Belarusian

Help us?

ЯНА 6:46-58 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

46 Гэта ня тое, каб хто бачыў Айца, апрача Таго, Хто ёсьць ад Бога: Ён бачыў Айца.
47 Праўду, праўду кажу вам: хто верыць у Мяне, мае жыцьцё вечнае.
48 Я ёсьць хлеб жыцьця:
49 бацькі вашыя елі манну ў пустыні і памерлі;
50 а хлеб, што сыходзіць зь нябёсаў, такі, што той, хто есьць яго, не памрэ;
51 Я - хлеб жывы, што сыйшоў зь нябёсаў: хто есьць хлеб гэты, будзе жыць вечна; а хлеб, які Я дам, ёсьць Плоць Мая, якую Я аддам за жыцьцё сьвету.
52 Тады Юдэі пачалі спрачацца паміж сабою, кажучы: як Ён можа даць нам есьці Плоць Сваю?
53 А Ісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: калі ня будзеце есьці Плоці Сына Чалавечага і піць Крыві Ягонай, ня мецьмеце ў сабе жыцьця:
54 Хто есьць Маю Плоць і п'е Маю Кроў, мбе жыцьцё вечнае, і Я ўваскрэшу яго ў апошні дзень;
55 бо Плоць мая сапраўды ёсьць ежа, і Кроў мая сапраўды ёсьць пітво;
56 хто есьць Маю Плоць і п'е Маю Кроў, застаецца ўва Мне, і Я ў ім;
57 як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есьць Мяне, жыць будзе Мною;
58 гэта той хлеб, што сыйшоў зь нябёсаў; ня так, як бацькі вашыя елі манну і памерлі: хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вечна.
ЯНА 6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)