3 Ісус узыйшоў на гару і там сядзеў з вучнямі Сваімі.
4 А набліжалася Пасха, сьвята Юдэйскае.
5 Ісус, узьвёўшы вочы і ўгледзеўшы, што мноства людзей ідзе да Яго, кажа Піліпу: дзе нам купіць хлябоў, каб іх накарміць?
6 А казаў гэта, выпрабоўваючы яго; бо Сам ведаў, што хацеў зрабіць.
7 Піліп адказваў Яму: ім на дзьвесьце дынараў ня хопіць хлеба, каб кожнаму дасталося хоць трошкі.
8 Адзін вучань Ягоны Андрэй, брат Сымона Пётры, кажа Яму:
9 Тут ёсьць у аднаго хлопчыка пяць хлябоў ячных і дзьве рыбкі, але што гэта на такое мноства,
10 Ісус сказаў: скажэце ім узьлегчы. А было на тым месцы многа травы. І вось узьлегла людзей лікам каля пяці тысяч.