Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 6:26-33 in Belarusian

Help us?

ЯНА 6:26-33 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

26 Ісус сказаў ім у адказ: праўду, праўду кажу вам: вы шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што елі хлеб і насыціліся;
27 дбайце не пра ежу прахлую, а пра ежу, што застаецца на жыцьцё вечнае, якую дасьць вам Сын Чалавечы; бо на Яго паклаў пячатку Сваю Айцец, Бог.
28 І вось, сказалі Яму: што нам рабіць, каб чыніць дзеі Божыя?
29 Ісус сказаў ім у адказ: вось дзея Божая, каб вы верылі ў Таго, Каго Ён паслаў.
30 На гэта сказалі Яму: якую ж Ты даеш азнаку, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? што Ты робіш?
31 Бацькі нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: «хлеб зь неба даў ім есьці».
32 А Ісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: не Майсей даў вам хлеб зь неба, а Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб зь нябёсаў;
33 бо хлеб Божы ёсьць Той, Які сыходзіць зь нябёсаў і дае жыцьцё сьвету,
ЯНА 6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)