Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 6:24-28 in Belarusian

Help us?

ЯНА 6:24-28 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

24 І вось, калі людзі ўбачылі, што тут няма Ісуса, ні вучняў Ягоных, дык увайшлі ў лодкі і прыплылі ў Капернаум, шукаючы Ісуса,
25 і, знайшоўшы Яго на тым баку мора, сказалі Яму: Равьві! калі Ты сюды прыйшоў?
26 Ісус сказаў ім у адказ: праўду, праўду кажу вам: вы шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што елі хлеб і насыціліся;
27 дбайце не пра ежу прахлую, а пра ежу, што застаецца на жыцьцё вечнае, якую дасьць вам Сын Чалавечы; бо на Яго паклаў пячатку Сваю Айцец, Бог.
28 І вось, сказалі Яму: што нам рабіць, каб чыніць дзеі Божыя?
ЯНА 6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)