Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 6:20-26 in Belarusian

Help us?

ЯНА 6:20-26 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

20 Але Ён сказаў ім: гэта Я; ня бойцеся.
21 Яны хацелі прыняць Яго ў лодку; і адразу лодка прыстала да берага, куды плылі.
22 На другі дзень люд, што стаяў па той бок мора, бачыў, што там, апрача адной лодкі, у якую ўвайшлі вучні Ягоныя, другой ня было, і што Ісус не ўваходзіў у лодку з вучнямі Сваімі, а адплылі адны вучні Ягоныя;
23 тым часам прыйшлі з Тыверыяды іншыя лодкі блізка да таго месца, дзе елі хлеб з дабраславеньня Гасподняга.
24 І вось, калі людзі ўбачылі, што тут няма Ісуса, ні вучняў Ягоных, дык увайшлі ў лодкі і прыплылі ў Капернаум, шукаючы Ісуса,
25 і, знайшоўшы Яго на тым баку мора, сказалі Яму: Равьві! калі Ты сюды прыйшоў?
26 Ісус сказаў ім у адказ: праўду, праўду кажу вам: вы шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што елі хлеб і насыціліся;
ЯНА 6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)