Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 4:24-40 in Belarusian

Help us?

ЯНА 4:24-40 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

24 Бог ёсьць дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе.
25 Жанчына кажа Яму: ведаю, што прыйдзе Месія, гэта значыць, Хрыстос; калі Ён прыйдзе, дык абвесьціць нам усё.
26 Ісус кажа ёй: гэта Я, Які гавару з табою.
27 У гэты час прыйшлі вучні Ягоныя і зьдзівіліся, што Ён гутарыў з жанчынаю; аднак жа ніводзін не сказаў: чаго Ты патрабуеш? альбо: пра што Ты гутарыш зь ёю?
28 Тады жанчына пакінула посуд свой і пайшла ў горад, і кажа людзям:
29 ідзеце, паглядзеце Чалавека, Які сказаў мне ўсё, што я зрабіла: ці ня Ён Хрыстос?
30 Яны выйшлі з горада і пайшлі да Яго.
31 Тым часам вучні прасілі яго, кажучы: Равьві! еж.
32 Але Ён сказаў ім: у Мяне ёсьць ежа, якое вы ня ведаеце.
33 Потым вучні гаварылі паміж сабою: хіба хто прынёс Яму есьці?
34 Ісус кажа ім: Мая ежа ёсьць тварыць волю Таго, Хто паслаў Мяне, і зьдзейсьніць справу Ягоную.
35 Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і настане жніво? А Я кажу вам: узьвядзеце вочы вашыя і паглядзеце на нівы, як яны папалавелі і высьпелі да жніва;
36 хто жне, дастае ўзнагароду і зьбірае плод у жыцьцё вечнае, так што і сейбіт і жнец разам радавацца будуць;
37 бо ў гэтым выпадку слушнае выслоўе: адзін сее, а другі жне.
38 Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы ўвайшлі ў працу іхнюю.
39 І многія Самаране з горада таго ўверавалі ў Яго па слове жанчыны, якая сьведчыла, што Ён сказаў ёй усё, што яна зрабіла.
40 І таму, калі прыйшлі да Яго Самаране, дык прасілі Яго пабыць у іх; і Ён прабыў там два дні.
ЯНА 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)