Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 2:13-25 in Belarusian

Help us?

ЯНА 2:13-25 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

13 Набліжалася Пасха Юдэйская, і Ісус прыйшоў у Ерусалім
14 і знайшоў, што ў храме прадавалі валоў, авечак і галубоў, і сядзелі мяняйлы грошай.
15 І зрабіўшы бізун зь вяровак, выгнаў з храма ўсіх, і авечак і валоў таксама, і грошы ў мяняйлаў рассыпаў, а сталы іхнія абярнуў;
16 І сказаў прадаўцам галубоў: вазьмеце гэта адсюль, і з дома Айца Майго не рабеце дома гандлёвага.
17 Пры гэтым вучні Ягоныя прыгадалі, што напісана: «рупнасьць за дом Твой зьядае Мяне».
18 На гэта Юдэі сказалі Яму ў адказ: якою азнакаю дакажаш Ты нам, што маеш уладу так рабіць?
19 Ісус сказаў ім у адказ: разбурце храм гэты, і Я за тры дні ўзьвяду яго.
20 На гэта сказалі Юдэі: гэты храм будаваўся сорак шэсьць гадоў, і Ты за тры дні ўзьвядзеш яго?
21 А Ён казаў пра храм Цела Свайго.
22 А калі ўваскрэс Ён зь мёртвых, дык вучні Ягоныя ўспомнілі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісаньню і слову, якое сказаў Ісус.
23 І калі Ён быў у Ерусаліме на сьвяце Пасхі, дык многія, бачачы цуды, якія Ён тварыў, паверылі ў імя Ягонае.
24 Але Сам Ісус не давяраў Сябе ім, бо ведаў усіх,
25 і ня меў патрэбы, каб хто засьведчыў пра чалавека; бо Сам ведаў, што ў чалавеку.
ЯНА 2 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)