Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 21:11-15 in Belarusian

Help us?

ЯНА 21:11-15 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

11 Сымон Пётр пайшоў і выцягнуў на зямлю нерат зь вялікімі рыбінамі, якіх было сто пяцьдзясят тры; і пры мностве такім не парвалася сетка.
12 Ісус кажа ім: прыйдзеце, абедайце. З вучняў жа ніхто не адважыўся папытацца ў Яго: хто Ты?, ведаючы, што гэта Гасподзь.
13 Ісус прыходзіць, бярэ хлеб і дае ім, гэтак сама і рыбу.
14 Гэта ўжо трэйці раз зьявіўся Ісус вучням Сваім пасьля ўваскрэсеньня Свайго зь мёртвых.
15 І калі яны абедалі, Ісус кажа Сымону Пятру: Сымоне Ёнін! ці любіш ты Мяне больш, чым яны? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасьві ягняты Мае.
ЯНА 21 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)