Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 1:14-25 in Belarusian

Help us?

ЯНА 1:14-25 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

14 І Слова стала плоцьцю, і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды; і мы бачылі славу Ягоную, славу, як Адзінароднага ад Айца.
15 Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікаючы кажа: Гэта быў Той, пра Якога я сказаў, што Той, Хто ідзе за мною, апярэдзіў мяне, бо быў раней за мяне.
16 І ад паўнаты Яго ўсе мы прынялі і мілату да мілаты;
17 бо закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста.
18 Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, існы ва ўлоньні Айцовым, Ён адкрыў.
19 І вось сьведчаньне Яна, калі Юдэі прыслалі зь Ерусаліма сьвятароў і лявітаў спытацца ў яго: хто ты?
20 Ён вызнаў і ня выракся, і вызнаў: я ня Хрыстос.
21 І спыталіся ў яго: а што? ты Ільля? Ён сказаў: не. Прарок? Ён адказваў: не.
22 Сказалі яму: хто ж ты? каб нам даць адказ тым, што паслалі нас; што ты скажаш пра самога сябе?
23 Ён сказаў: я голас таго, хто кліча ў пустыні: папраўце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісая.
24 А пасланцы былі з фарысэяў;
25 і яны спыталіся ў яго: што ж ты хрысьціш, калі ты ня Хрыстос, ня Ільля, ні прарок?
ЯНА 1 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)