Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 19:37-42 in Belarusian

Help us?

ЯНА 19:37-42 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

37 Гэтак сама і ў іншым месцы Пісаньне кажа: «паглядзяць на Таго, Каго працялі».
38 Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі, вучань Ісуса, але тайны - ад страху перад Юдэямі, прасіў у Пілата, каб зьняць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Той пайшоў і зьняў Цела Ісусава.
39 Прыйшоў таксама і Мікадым, які прыходзіў раней да Ісуса ўначы, і прынёс сумесь з альясу і сьмірны, літраў каля ста.
40 І вось, узялі яны Цела Ісусавае і ўгарнулі яго ў палатно з пахошчамі, як звычайна хаваюць Юдэі.
41 На тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў садзе была магіла новая, у якую яшчэ ніхто ня быў пакладзены:
42 там паклалі Ісуса дзеля пятніцы Юдэйскай, бо магіла была блізка.
ЯНА 19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)