Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 12:14-25 in Belarusian

Help us?

ЯНА 12:14-25 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

14 А Ісус, знайшоўшы малое асьляня, сеў на яго, як напісана:
15 «ня бойся, дачка Сыёнавая! вось, Цар твой ідзе, седзячы на маладым асьляняці».
16 Вучні Ягоныя спачатку не зразумелі гэтага; але, калі праславіўся Ісус, тады ўспомнілі, што так было пра Яго напісана, і гэта зрабілі Яму.
17 Людзі, якія былі зь ім раней, сьведчылі, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўваскрэсіў яго зь мёртвых;
18 таму і сустрэў Яго люд, бо чуў, што Ён утварыў гэты цуд.
19 А фарысэі гаварылі паміж сабою: ці ж ня бачыце, што не пасьпяваеце анічога? увесь сьвет ідзе за Ім.
20 Сярод тых, што прыйшлі на пакланеньне ў сьвята, былі некаторыя Эліны;
21 яны падыйшлі да Піліпа, які быў зь Віфсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: спадару! нам хочацца бачыць Ісуса.
22 Піліп ідзе і кажа пра тое Андрэю; і потым Андрэй і Піліп кажуць пра тое Ісусу.
23 А Ісус сказаў ім у адказ: прыйшоў час праславіцца Сыну Чалавечаму:
24 Праўду, праўду кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, дык застанецца адно; а калі памрэ, дык уродзіць багата плоду.
25 Хто любіць душу сваю, загубіць яе; а хто ненавідзіць душу сваю ў сьвеце гэтым, захавае яе ў жыцьцё вечнае.
ЯНА 12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)