Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 11:12-36 in Belarusian

Help us?

ЯНА 11:12-36 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

12 Вучні Яго сказалі: Госпадзе! калі заснуў, дык выздаравее.
13 Ісус казаў пра сьмерць ягоную, а яны думалі, што Ён кажа пра сон звычайны.
14 Тады Ісус сказаў ім адкрыта: Лазар памёр;
15 і радуюся за вас, што Мяне ня было там, каб цяпер уверавалі; але пойдзем да яго.
16 Тады Тамаш, інакш называны Блізьнюк, сказаў вучням: пойдзем і мы памрэм зь ім.
17 Ісус, прыйшоўшы, знайшоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле.
18 А Віфанія была непадалёк ад Ерусаліма, стадыяў за пятнаццаць,
19 і многія Юдэі прыйшлі да Марфы і Марыі - суцешыць іх у смутку па браце іхнім.
20 Марфа, пачуўшы, што ідзе Ісус, пайшла насустрач Яму; а Марыя сядзела дома.
21 Тады Марфа сказала Ісусу: Госпадзе! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой;
22 але і цяпер ведаю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог.
23 Ісус кажа ёй: уваскрэсьне брат твой.
24 Марфа сказала Яму: ведаю, што ўваскрэсьне ва ўваскрэсеньні, у апошні дзень.
25 Ісус сказаў ёй: Я - уваскрэсеньне і жыцьцё; хто верыць у Мяне, калі і памрэ, - ажыве;
26 і кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ вавекі. Ці верыш у гэта?
27 Яна кажа Яму: веру, Госпадзе! я веру, што Ты Хрыстос Сын Божы, Які прыйшоў у сьвет.
28 Сказаўшы гэта, пайшла і паклікала ўпотай Марыю, сястру сваю, кажучы: Настаўнік тут і кліча цябе.
29 Яна, як толькі пачула, пасьпешліва ўстала і пайшла да Яго.
30 Ісус яшчэ не ўваходзіў у селішча, але быў на тым месцы, дзе сустрэла Яго Марфа.
31 Юдэі, якія былі зь ёю ў доме і суцяшалі яе, убачыўшы, што Марыя пасьпешліва ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, думаючы, што яна пайшла да магілы - плакаць там.
32 А Марыя, прыйшоўшы туды, дзе быў Ісус, і ўгледзеўшы Яго, упала да ног Ягоных і сказала Яму: Госпадзе! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой.
33 Ісус, калі ўбачыў яе, што плача, і Юдэяў, якія прыйшлі зь ёю і плачуць, Сам засмуціўся духам і ўзрушыўся,
34 і сказаў: дзе вы паклалі яго? Кажуць Яму: Госпадзе! ідзі і паглядзі.
35 Ісус заплакаў сьлязьмі.
36 Тады Юдэі казалі: глядзі, як Ён любіў яго!
ЯНА 11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)