Text copied!
Bibles in Belarusian

ЯНА 10:24-30 in Belarusian

Help us?

ЯНА 10:24-30 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

24 Тут Юдэі абступілі Яго і казалі Яму: ці доўга Табе трымаць нас у няпэўнасьці? Калі Ты Хрыстос, скажы нам шчыра.
25 Ісус адказваў ім: Я сказаў вам, і ня верыце; дзеі, якія твару Я ў імя Айца Майго, яны сьведчаць пра Мяне;
26 але вы ня верыце, бо вы не з авечак Маіх, як Я сказаў вам;
27 авечкі Мае слухаюцца голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною,
28 і Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць вавек, і ніхто ня вырве іх з рукі Мае;
29 Айцец Мой, Які даў Мне іх, найбольшы за ўсіх, і ніхто ня можа адабраць іх з рукі Айца Майго:
30 Я і Айцец - адно.
ЯНА 10 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)