Text copied!
Bibles in Belarusian

ЭКЛЕЗІЯСТА 6:3-9 in Belarusian

Help us?

ЭКЛЕЗІЯСТА 6:3-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Калі б сотню дзяцей напладзіў чалавек і пражыў шмат гадоў і памножыліся дні яго веку, а душа яго ўцехі ня мела б з дабротаў і каб ня было яму і пахаваньня, я сказаў бы: неданосак шчасьлівейшы за яго,
4 бо дарма ён прыйшоў і ў цемру сышоў, і імя яго ўкрылася змрокам:
5 ані сонца ня бачыў і не спазнаў: яму спакайней, чым таму.
6 А той, хоць пражыў бы дзьве тысячы год і не насыціўся б дабром, ці ж не ў адно і тое месца ідзе?
7 Уся праца людская - для рота, а душа чалавека - не насычаецца.
8 Якая ж перавага ў мудрага над неразумным, якая - у гаротніка, што ўмее хадзіць, над тымі, што жывуць?
9 Лепей бачыць вачыма, чым душою блукаць. А гэта - таксама марнасьць і пагоня за ветрам!
ЭКЛЕЗІЯСТА 6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)