Text copied!
Bibles in Belarusian

ЭКЛЕЗІЯСТА 5:11-16 in Belarusian

Help us?

ЭКЛЕЗІЯСТА 5:11-16 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

11 Салодкі сон у таго, хто працуе, ці мала ён есьць, а ці многа; а сытасьць багатаму спаць не дае.
12 Ёсьць нядоля балючая, якую я пад сонцам бачыў: багацьце, якое ўласьнік пільнуе на шкоду сабе.
13 І гіне багацьце яго ад няшчасных выпадкаў: нарадзіў ён сына, а нічога няма ў руках у яго.
14 Як выйшаў ён голы з улоньня маці сваёй, такі і адыдзе, якім прыйшоў, і нічога ня возьме ад працы сваёй, што мог бы панесьці ў руцэ сваёй.
15 І гэта нядоля балючая: які ён прыйшоў, такі адыходзіць. Якая ж карысьць яму, што працаваў ён на вецер?
16 А да таго ўсе дні свае еў ён у цемры, у вялікай дакуцы, скрусе й маркоце.
ЭКЛЕЗІЯСТА 5 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)