Text copied!
Bibles in Belarusian

ЭКЛЕЗІЯСТА 4:12-16 in Belarusian

Help us?

ЭКЛЕЗІЯСТА 4:12-16 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

12 І калі б хто напаў на другога, дык выстаяць двое супраць таго. І нітка, ссуканая з трох, ня скора парвецца.
13 Лепей бедны, ды разумны хлапчына, чым стары, ды неразумны цар, які рады ня слухае.
14 Бо той зь вязьніцы выйдзе на царства, хто нарадзіўся ў царстве сваім бедным.
15 Бачыў я ўсіх жывых, што ходзяць пад сонцам, з гэтым другім юнком, які зойме месца таго.
16 Ня было ліку ўсяму люду, які быў перад ім, хоць і наступныя радасьці ў ім ня мецьмуць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!
ЭКЛЕЗІЯСТА 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)