Text copied!
Bibles in Belarusian

ЭКЛЕЗІЯСТА 4:1-9 in Belarusian

Help us?

ЭКЛЕЗІЯСТА 4:1-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 І прыгледзеўся зноў я, і ўгледзеў уціскі ўсялякія, што пад сонцам здараюцца: і вось сьлёзы прыгнечаных, а суцешніка ў іх няма; і ў руцэ ў прыгнятальнікаў іхніх - сіла, а суцешніка ў іх няма.
2 І прызнаў я шчасьлівымі мёртвых, якія памерлі даўно, больш, чым жывых, што дагэтуль жывуць;
3 а шчасьлівейшы той за абодвух, хто яшчэ не радзіўся, хто ня бачыў яшчэ ліхадзействаў, якія пад сонцам вядуцца.
4 І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!
5 Неразумны сядзіць, склаўшы рукі свае, і жарэ сваё цела.
6 Лепей жменя спакою за поўныя прыгаршчы клопату і пагоню за ветрам.
7 І зірнуў я, і зноў убачыў марнасьць пад сонцам:
8 самотнік, і ня мае нікога ён іншага: ні сына, ні брата няма ў яго; і ня мае канца ён турботам сваім, і не насыціцца вока яго багацьцем. «На каго ж я працую, і даброцяў душу сваю пазбаўляю?» І гэта - марнасьць і прапалая справа!
9 Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу.
ЭКЛЕЗІЯСТА 4 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)