Text copied!
Bibles in Belarusian

ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1-13 in Belarusian

Help us?

ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі - пад небам.
2 Ёсьць пара нарадзіцца, і пара памерці, пара насаджаць, і пара вырываць пасаджанае.
3 Пара забойства, і пара гаеньня; пара разбураць, і пара будаваць;
4 пара плачу, і пара весялосьці; пара бедаваць, і пара танцаваць;
5 пара раскідаць камяні, і пара зьбіраць камяні; пара абдымаць, і пара ўхіляцца абдоўмаў;
6 пара шукаць, і пара губляць; пара ашчаджаць, і пара выкідаць;
7 пара разьдзіраць, і пара зашываць; пара маўчаць, і пара прамаўляць;
8 пара кахаць, і пара ненавідзець; пара вайне, і пара міру.
9 Якая карысьць таму, хто працуе, з таго, над чым ён працуе?
10 Бачыў я гэты клопат, які Бог даў сынам чалавечым, каб мелі сабе турботу.
11 Усё Ён цудоўным зрабіў сваёю парою і вечнасьць паклаў ім у сэрца, хоць ня кемяць яны ў тых справах, што Бог учыніў, ад пачатку і да канца.
12 Уведаў я, што няма ім нічога лепшага, як весяліцца і ў жыцьці сваім добрае толькі ўчыняць.
13 І калі які чалавек есьць і п'е і бачыць дабро ва ўчынках сваіх, дык гэта - дар Божы.
ЭКЛЕЗІЯСТА 3 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)