Text copied!
Bibles in Belarusian

ЭКЛЕЗІЯСТА 2:18-26 in Belarusian

Help us?

ЭКЛЕЗІЯСТА 2:18-26 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

18 І зьненавідзеў усю маю працу, якую рабіў я пад сонцам; бо мушу пакінуць яе чалавеку, які прыйдзе пасьля мяне.
19 І хто ведае: мудры ён будзе альбо дурны? А валодаць ён будзе ўсёй працай маёю, якую рабіў я і ў якой паказаў сябе мудрым пад сонцам. І гэта - марнасьць!
20 І спаняверыўся я і ўмаўляў маё сэрца адцурацца ад працы ўсяе, якую рабіў я пад сонцам:
21 Бо бывае такі чалавек, які ў працы і мудры, і ўдзельны, і плённы, а павінен пакінуць усё чалавеку, які над тым не працаваў. І гэта - марнасьць і вялікае ліха!
22 Бо што будзе мець чалавек ад працы сваёй і клопату сэрца свайго, якімі мазоліцца ён пад сонцам?
23 Бо ўсе яго дні - пакуты, і праца ягоная - смутак; нават і ўночы сэрца яго спакою ня мае. І гэта - марнасьць!
24 Няма чалавеку ўлады над тою даброцьцю, каб есьці і піць і каб душа мела радасьць ад працы ягонай. Я ўбачыў: і гэта - з рук Божых.
25 Бо хто можа есьці і хто безь яго можа цешыцца з асалодаў?
26 Бо чалавеку, які перад абліччам Ягоным ёсьць добры, Ён мудрасьць дае, і веды, і радасьць; а грэшнаму клопат дае - зьбіраць, назапашваць, каб богаспадобнаму потым аддаць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам!
ЭКЛЕЗІЯСТА 2 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)