13 І ўбачыў я, што мудрасьць пераважае над дурасьцю так, як сьвятло над цемраю.
14 У мудрага вочы яго - у галаве яго, а бязглузды ходзіць у цемры. І даведаўся я таксама, што аднолькавая спаткае ўсіх доля.
15 І сказаў я ў сэрцы маім: «І мяне спасьцігне такая самая доля, як і дурнога: навошта ж я надта мудры зрабіўся?» І сказаў я ў сэрцы маім, што і гэта - марнасьць.
16 Бо мудрага помніць ня будуць вечна, як і дурнога; у днях наступных забудзецца ўсё, і памірае мудры гэтаксама, як і бязглузды.
17 І зьненавідзеў жыцьцё я: бо апрыкралі мне ўсе ўчынкі, якія пад сонцам зьдзяйсьняюцца; бо ўсё - пустая марнасьць і пагоня за ветрам!