Text copied!
Bibles in Belarusian

ЭКЛЕЗІЯСТА 11:3-7 in Belarusian

Help us?

ЭКЛЕЗІЯСТА 11:3-7 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Як напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю; і як паваліцца дрэва на поўдзень, на поўнач, так і ляжацьме, як яно ўпала.
4 Хто зважае на вецер, той сеяць ня будзе; і хто паглядае на хмары, ня будзе той жаць.
5 Як ня ведаеш ты дарогі вятроў і таго, як ствараюцца косьці ва ўлоньні ў цяжарнай, так ня можаш ты ведаць і дзеяў Бога, Які робіць усё.
6 Раніцай сей насеньне тваё і ўвечары не давай адпачынку руцэ; бо ня ведаеш ты, ці тое, ці іншае дасьць большы плён альбо тое і іншае будзе аднолькава добра.
7 І сьвятло салодкае, і добра вачам бачыць сонца.
ЭКЛЕЗІЯСТА 11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)