Text copied!
Bibles in Belarusian

СУДЗЬДЗЯЎ 1:20-30 in Belarusian

Help us?

СУДЗЬДЗЯЎ 1:20-30 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

20 І аддалі Халеву Хэўрон, як казаў Майсей, і прагнаў адтуль трох сыноў Энакавых.
21 Але Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, не прагналі сыны Веньямінавыя, і жывуць Евусэі з сынамі Веньяміна ў Ерусаліме да сёньня.
22 І сыны Язэпа пайшлі таксама на Вэтыль, і Гасподзь быў зь імі.
23 І віжавалі сыны Язэпавыя Вэтыль.
24 І ўбачылі вартавыя чалавека, які ішоў у горад, і сказалі яму: пакажы нам уваход у горад, і зробім табе літасьць.
25 Ён паказаў ім уваход у горад, і пабілі яны горад мечам, а чалавека гэтага і ўсю радню ягоную адпусьцілі.
26 Чалавек гэты пайшоў у зямлю Хэтэяў і пабудаваў горад і назваў яго Луз. Гэта імя ў яго да сёньня.
27 І Манасія ня выгнаў жыхароў Бэтсана і залежных ад яго гарадоў, Таанаха і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Дора і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Іўлеама і залежных ад яго гарадоў, жыхароў Мэгідона і залежных ад яго гарадоў; і засталіся Хананэі жыць у зямлі гэтай.
28 Калі Ізраіль увабраўся ў сілу, тады зрабіў ён Хананэяў даньнікамі, але выганяць не выганяў іх.
29 І Яфрэм ня выгнаў Хананэяў, якія жылі ў Газэры; і жылі Хананэі сярод іх у Газэры.
30 І Завулон ня выгнаў жыхароў Катрона і жыхароў Наглола, і жыхары Хананэі жылі сярод іх і плацілі ім даніну.
СУДЗЬДЗЯЎ 1 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)