17 А пяць чалавек, якія хадзілі на агледзіны зямлі, пайшлі, увайшлі туды, узялі балвана і наплечнік, тэрафім і літага балвана. Сьвятар стаяў каля брамы з тымі шасьцюстамі чалавек, аперазаных вайсковай зброяй.
18 Калі яны ўвайшлі ў дом Міхі і ўзялі балвана, наплечнік, тэрафім і літага балвана, сьвятар сказаў ім: што вы робіце?
19 Яны сказалі яму: маўчы, пакладзі руку тваю на вусны твае і йдзі з намі; і будзь у нас бацькам і сьвятаром. Ці ж лепей табе быць сьвятаром у доме аднаго чалавека, чым быць сьвятаром у племі альбо ў родзе Ізраілевым?
20 Сьвятар узрадаваўся і ўзяў наплечнік, тэрафім і балвана, і пайшоў за народам.
21 Яны павярнуліся і пайшлі, і прапусьцілі дзяцей, быдла і грузы наперад.
22 Калі яны адышліся ад дома Міхі, жыхары дамоў, суседніх з домам Міхі, сабраліся і пагналіся за сынамі Данавымі.
23 І крычалі сынам Данавым. Сыны Данавыя абярнуліся, і сказалі Міху: чаго табе, чаго ты так крычыш?
24 Міха сказаў: вы ўзялі багоў маіх, якіх я зрабіў, і сьвятара, і пайшлі; чаго яшчэ болей? як жа вы кажаце: «чаго табе?»
25 Сыны Данавыя сказалі яму: маўчы, каб мы ня чулі голасу твайго; інакш некаторыя з нас, угневаўшыся, нападуць на вас, і ты загубіш сябе і сямэю тваю.
26 І пайшлі сыны Данавыя дарогай сваёй; а Міха, бачачы, што яны мацнейшыя за яго, пайшоў назад і вярнуўся ў дом свой.