Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 8:7-15 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 8:7-15 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

7 бо помыслы плоці - гэта варожасьць да Бога; бо закону Божаму не ўпакорваюцца, ды і ня могуць.
8 А таму тыя, што жывуць паводле плоці, Богу дагадзіць ня могуць.
9 Але вы не паводле плоці жывяце, а паводле Духа, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. Калі ж хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.
10 А калі Хрыстос у вас, дык цела мёртвае для грэху, а дух жывы для праведнасьці.
11 Калі ж Дух Таго, Хто ўваскрэсіў зь мёртвых Ісуса, жыве ў вас, дык Той, хто ўваскрэсіў Хрыста зь мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.
12 Дык вось, браты, мы не даўжнікі плоці, каб жыць паводле плоці;
13 бо, калі жывяце паводле плоці, дык памраце, а калі Духам нішчыце ўчынкі плоцкія, жыць будзеце;
14 бо ўсе, каго водзіць Дух Божы, - сыны Божыя;
15 бо вы не прынялі Духа рабства, каб зноў жыць у страху, а прынялі Духа ўсынаўленьня, Якім заклікаем: Авва, Войча!
РЫМЛЯНАЎ 8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)