Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 6:12-18 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 6:12-18 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

12 Дык вось, хай не пануе грэх у сьмяротным вашым целе, каб вам слухацца яго ў пажадах ягоных;
13 і не аддавайце чэлесаў вашых грэху як прыладу няправеднасьці, а аддайце сябе Богу як паўсталых зь мёртвых, і чэлесы вашыя Богу як прылады праведнасьці.
14 Грэх не павінен над вамі валадарыць, бо вы не пад законам, а пад мілатою.
15 Што ж? ці будзем грашыць таму, што мы не пад законам, а пад мілатою? Зусім не!
16 Няўжо вы ня ведаеце, што, каму вы аддаяце сябе ў рабы на паслушэнства, таго вы і рабы, каго слухаецеся, альбо рабы грэху сьмерці, альбо паслушэнства на праведнасьць?
17 Дзякаваць Богу, што вы, якія раней былі рабамі грэху, ад сэрца сталіся паслухмяныя таму вобразу вучэньня, якому аддалі сябе.
18 А вызваліўшыся ад грэху, вы зрабіліся рабамі праведнасьці.
РЫМЛЯНАЎ 6 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)