Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 1:17-23 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 1:17-23 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

17 Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад веры ў веру, як напісана: «праведны вераю жыць будзе».
18 Бо адкрываецца гнеў Божы зь неба на ўсякую бязбожнасьць і няпраўду людзей, якія ўціскаюць ісьціну няпраўдаю;
19 бо, што можна ведаць пра Бога, ёсьць яўнае ім, таму што Бог явіў ім;
20 бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя, так што яны ня маюць выбачэньня.
21 Але як што яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, а змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца:
22 называючы сябе мудрымі, здурнелі,
23 і славу нятленнага Бога зьмянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў, -
РЫМЛЯНАЎ 1 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)