Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 16:3-11 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 16:3-11 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

3 Вітайце Прыскілу і Акілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Ісусе,
4 якія галаву сваю клалі за маю душу, якім ня я адзін дзякую, а і ўсе цэрквы зь язычнікаў, - і дамовую іхную царкву.
5 Вітайце любаснага мне Эпанета, які ёсьць пачатак Ахаі дзеля Хрыста.
6 Вітайце Марыям, якая шмат працавала для нас.
7 Вітайце Андроніка і Юнію, родзічаў маіх і вязьняў са мною, якія праславіліся сярод апосталаў і яшчэ раней за мяне ўверавалі ў Хрыста.
8 Вітайце Амплія, любаснага мне ў Госпадзе.
9 Вітайце Урбана, супрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, любаснага мне.
10 Вітайце Апялеса, выпрабаванага ў Хрысьце. Вітайце верных з дому Арыставулавага.
11 Вітайце Ірадыёна, родзіча майго. Вітайце з сваякоў Наркіса тых, якія ў Госпадзе.
РЫМЛЯНАЎ 16 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)