Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 14:8-19 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 14:8-19 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

8 А ці жывём - дзеля Госпада жывём, ці паміраем - дзеля Госпада паміраем. І таму, ці жывём, ці паміраем, - заўсёды Гасподнія.
9 Бо Хрыстос дзеля таго і памёр і ажыў, каб уладарыць і над мёртвымі і над жывымі.
10 А ты чаго асуджаеш брата твайго? Альбо і ты, чаго прыніжаеш брата твайго? Усе мы паўстанем на суд Хрыстовы.
11 Бо напісана: «жыву Я, кажа Гасподзь: перада Мною схіліцца кожны род, і кожнае племя будзе вызнаваць Бога».
12 Так, кожны з нас за сябе адкажа перад Богам.
13 Ня будзем жа болей судзіць адно аднаго, а лепей памяркуйце пра тое, як бы не даваць нагоды спатыкнуцца альбо спакусіцца.
14 Я ведаю і ўпэўнены ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога ў самім сабе нячыстага; яно нячыстае толькі ў таго, хто што-небудзь лічыць нячыстым.
15 Калі ж за ежу засмучаецца брат твой, дык ты ўжо ня ў любові ходзіш; ня губі тваёю страваю таго, за каго Хрыстос памёр.
16 Хай ня зганіцца ваша добрае.
17 Бо Царства Божае ня ежа і ня пітво, а праведнасьць і мір і радасьць у Сьвятым Духу.
18 Хто гэтым служыць Хрысту, той богаспадобны і варты ўхвалы людзкое.
19 Дык вось, будзем імкнуцца да таго, што служыць міру і ўзаемнай навуцы.
РЫМЛЯНАЎ 14 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)