Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 14:1-13 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 14:1-13 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Нямоглага ў веры прымайце бяз спрэчкі пра погляды ягоныя.
2 Бо адзін ўпэўнены, што можна есьці ўсё, а нямоглы есьць гародніну.
3 Хто есьць, не прыніжай таго, хто ня есьць; і хто ня есьць, не асуджай таго, хто есьць: бо Бог прыняў яго.
4 Хто ты, што асуджаеш чужога раба? Перад сваім гаспадаром стаіць ён ці падае; і будзе пастаўлены, бо моцны Бог, каб паставіць яго.
5 Адзін адрозьнівае дзень ад дня, а другі мяркуе пра ўсякі дзень аднолькава. Кожны хай будзе цьвёрды ў сваім перакананьні.
6 Хто лічыцца з днём, дзеля Госпада лічыцца; і хто ня лічыцца з днём, дзеля Госпада ня лічыцца. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу; і хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць і дзякуе Богу.
7 Бо ніхто з нас ня жыве дзеля сябе і ніхто не памірае дзеля сябе.
8 А ці жывём - дзеля Госпада жывём, ці паміраем - дзеля Госпада паміраем. І таму, ці жывём, ці паміраем, - заўсёды Гасподнія.
9 Бо Хрыстос дзеля таго і памёр і ажыў, каб уладарыць і над мёртвымі і над жывымі.
10 А ты чаго асуджаеш брата твайго? Альбо і ты, чаго прыніжаеш брата твайго? Усе мы паўстанем на суд Хрыстовы.
11 Бо напісана: «жыву Я, кажа Гасподзь: перада Мною схіліцца кожны род, і кожнае племя будзе вызнаваць Бога».
12 Так, кожны з нас за сябе адкажа перад Богам.
13 Ня будзем жа болей судзіць адно аднаго, а лепей памяркуйце пра тое, як бы не даваць нагоды спатыкнуцца альбо спакусіцца.
РЫМЛЯНАЎ 14 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)