Text copied!
Bibles in Belarusian

РЫМЛЯНАЎ 10:10-17 in Belarusian

Help us?

РЫМЛЯНАЎ 10:10-17 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

10 бо сэрцам вераць дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаюць на збавеньне.
11 Бо Пісаньне кажа: «кожны, хто верыць у Яго, не пасаромлены будзе».
12 Тут няма розьніцы паміж Юдэем і Элінам, бо адзін Гасподзь ва ўсіх, шчодры да ўсіх, хто Яго заклікае.
13 Бо «кожны, хто пакліча імя Госпада, уратуецца».
14 Але як паклікаць Таго, у Каго ня ўверавалі? як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? як пачуць без прапаведніка?
15 І як прапаведаваць, калі ня будзе пасланых? як напісана: «якія прыгожыя ногі ў вястуноў міру, вястуноў добрай весткі!»
16 Але ня ўсе паслухаліся зьвеставаньня. Бо Ісая кажа: «Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас?»
17 Такім чынам, вера ад слуханьня, а слуханьне - ад слова Божага.
РЫМЛЯНАЎ 10 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)