Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 9:12-16 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 9:12-16 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

12 Сьпявайце Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя,
13 бо Ён спаганяе за кроў; памятае іх, не забывае енку прыгнечаных.
14 Умілажалься зь мяне, Госпадзе; глянь на цярпеньні мае ад ненавісьнікаў маіх, - Ты, Які ўзносіш мяне над брамаю сьмерці,
15 каб я абвяшчаў усю славу Тваю ў браме дачкі Сіёна: буду радавацца з майго ратаваньня Табою.
16 Народы пападалі ў яму, якую выкапалі; у сетку, якую схавалі яны, ублыталі ногі свае.
ПСАЛТЫР 9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)