Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 96:9-12 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 96:9-12 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

9 бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.
10 Хто любіць Госпада, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы сьвятых Сваіх; з рукі бязбожных вызваляе іх.
11 Сьвятло зьзяе на праведніка, і на тых, хто справядлівы сэрцам, лье весялосьць.
12 Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе, і слаўце памяць сьвятыні Ягонай.
ПСАЛТЫР 96 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)