1 Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная. Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы.
2 Хмара і змрок навокал Яго; праўда і суд - аснова трона Ягонага.
3 Прад Ім ідзе вагонь, і наўкол выпальвае ворагаў Ягоных.
4 Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць.