Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 91:1-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 91:1-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

1 Псальма. Песьня на дзень суботні.
2 Дабро ёсьць - славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні,
3 абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы,
4 на дзесяціструнным і на псалтыры, зь песьняю на арфе.
5 Бо Ты ўсьцешыў мяне, Госпадзе, тварэньнем Тваім; я захапляюся дзеямі рук Тваіх.
6 Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзе! дзівосна глыбокія помыслы Твае:
7 Чалавек няцямны ня ведае, і недавумак не разумее таго.
8 Тым часам як бязбожныя растуць, бы трава, і ліхадзеі квітнеюць, каб зьнікнуць навечна, -
9 Ты, Госпадзе, высокі векавечна!
ПСАЛТЫР 91 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)