Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 8:4-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 8:4-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

4 Калі я гляджу на нябёсы Твае, - твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў,
5 дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты?
6 Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго;
7 паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:
8 валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама,
9 птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі.
ПСАЛТЫР 8 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)