5 Бо прад вачыма Тваімі тысяча гадоў, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная.
6 Ты быццам паводкаю зносіш іх; яны - як сон, як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне;
7 бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, і ад лютасьці Тваёй мы разгубленыя.
8 Ты паклаў прад Сабою правіны нашыя і нашы тайноты ў сьвятло аблічча Твайго.
9 Усе дні нашыя прайшлі ў гневе Тваім; мы трацім гады нашыя, нібы гук.
10 Дзён гадоў нашых - семдзесят гадоў; а пры большай моцы восемдзесят гадоў; а самая лепшая іх пара - праца і хвароба, бо праходзяць хутка, і мы ляцім.
11 Хто ведае сілу гневу Твайго, і лютасьць Тваю па меры страху Твайго?
12 Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць.
13 Павярніся, Госпадзе! Дакуль? Умілажалься з рабоў Тваіх,