Text copied!
Bibles in Belarusian

ПСАЛТЫР 89:2-9 in Belarusian

Help us?

ПСАЛТЫР 89:2-9 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)

2 Госпадзе! Ты нам прыстанішча з роду ў род.
3 Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты - Бог.
4 Ты вяртаеш чалавека ў тло, і кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя!
5 Бо прад вачыма Тваімі тысяча гадоў, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная.
6 Ты быццам паводкаю зносіш іх; яны - як сон, як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне;
7 бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, і ад лютасьці Тваёй мы разгубленыя.
8 Ты паклаў прад Сабою правіны нашыя і нашы тайноты ў сьвятло аблічча Твайго.
9 Усе дні нашыя прайшлі ў гневе Тваім; мы трацім гады нашыя, нібы гук.
ПСАЛТЫР 89 in Біблія (пераклад В.Сёмухі)